20 красавiка 2024, Субота, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пэнтагон: У Данбас далей паступае расейская цяжкая тэхніка

3
Пэнтагон: У Данбас далей паступае расейская цяжкая тэхніка

У ЗША заяўляюць, што праз расейска-ўкраінскую мяжу і далей ідзе цяжкая тэхніка для ўсходніх сэпаратыстаў.

Пра гэта паведамляе "ВВС Україна".

У прыватнасці, як заявіў афіцыйны прадстаўнік Пэнтагона контр-адмірал Джон Кірбі, сярод гэтага абсталявання - ракетныя ўстаноўкі, артылерыя, танкі і сістэмы супрацьпаветранай абароны.

Таксама ён выказаў устурбаванасць тым, што да мяжы з Украінай сцягнулі больш за дзесяць тысяч расейскіх жаўнераў. Са слоў адмірала, цяпер яны стаяць яшчэ бліжэй да мяжы, чым увесну.

Учора, 29 ліпеня, Еўрапейскі Звяз ухваліў новы пакет санкцый супраць РФ у сувязі з канфліктам на ўсходзе Украіны.

Захад абвінавачвае Расею ў пастаўках зброі сэпаратыстам у Данбасе, а таксама ў дачыненні да катастрофы малайзійскага авіялайнэра ў Данецкай вобласці, калі загінулі 298 чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках