3 траўня 2024, Пятніца, 2:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

50 менскіх аўтобусаў абсталявалі камерамі відэаназірання

28
50 менскіх аўтобусаў абсталявалі камерамі відэаназірання

У беларускай сталіцы з'явіліся новыя аўтобусы, абсталяваныя сістэмай відэаназірання ў салоне.

За тым, што адбываецца сочыць кіроўца: у ягонай кабіне ўсталяваны манітор. Пра гэта паведамляе тэлеканал СТВ.

Начальнік аддзела тэхнічнага кантролю філіяла «Аўтобусны парк №5» Аляксей Савіцкі кажа, што змены ўжо прыкметныя: хуліганы значна радзей малююць і пішуць на крэслах. Таксама ён адзначае, што навіна «вельмі зручна для кіроўцы ў плане бяспекі руху - пры пасадцы і высадцы пасажыраў».

Інфармацыя з відэакамер будзе захоўвацца цягам 30 дзён.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках