3 траўня 2024, Пятніца, 6:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ дадаў у санкцыйных спіс восем расейцаў і тры кампаніі

2
ЕЗ дадаў у санкцыйных спіс восем расейцаў і тры кампаніі

Еўразвяз дадаў у свой санкцыйных спіс супраць Расеі яшчэ восем чалавек і тры кампаніі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным прэс-службай Рады ЕЗ.

У паведамленні прэс-службы Рады ЕЗ адзначаецца, што санкцыі таксама значаць забарону на новыя інвестыцыі ў шэраг сектараў у Крыме і Севастопалі. Гэта, у прыватнасці, праекты ў сферы транспартнай інфраструктуры, тэлекамунікацый, энэргетычнага сектара; здабыча нафты, газу і мінеральных выкапняў. «Ключавое абсталяванне для гэтых шасці сектараў не павінна пастаўляцца ў Крым і Севастопаль; фінансавыя і страхавыя паслугі не павінны выконвацца», - гаворыцца ў заяве.

Еўрапейскі Звяз афіцыйна ўзгадніў пакет сектаральнай абмежавальных мер у дачыненні да Масквы ўвечары 29 ліпеня. Пра гэта стала вядома з заявы прэзідэнта ЕЗ Гэрмана Ван Рампея і кіраўніка Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу.

Абмежаванні ўваходзяць у дзеянне ўвечары 30 ліпеня пасля іх публікацыі ў Афіцыйным часопісе ЕЗ. Такім чынам, агульная колькасць асоб, якія трапілі пад еўрапейскія абмежаванні, дасягнула 95, а колькасць кампаній, у дачыненні да якіх дзейнічаюць санкцыі, узрасла да 23, піша Lenta.ru.

Сектаральныя санкцыі прадугледжваюць абмежаванне доступу да еўрапейскіх фінансавых рынкаў для расейскіх дзяржаўных банкаў, эмбарга на продаж зброі, забарону на экспарт прадукцыі падвойнага прызначэння і абмежаванне доступу Расеі да тэхналогій у галіне нафтаздабычы.

Новы пакет санкцыяў дапаўняе спіс фізічных і юрыдычных асоб, якія падрываюць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, спыняе фінансаванне з боку ЕІБ і ЕБРР, забараняе інвестыцыі і гандаль з Крымам і Севастопалем, а таксама пераглядае двухбаковае супрацоўніцтва Расеі і ЕЗ у бок скарачэння кааперацыі.

Пры гэтым ЕЗ паказвае, што гатовы скасаваць сваю пастанову пра санкцыі і аднавіць стасункі з Расеяй, калі яна будзе актыўна і без усялякіх умоваў імкнуцца да пошуку мірнага развязання ўкраінскага крызісу.

Са слоў кіраўнікоў ЕЗ, санкцыі павінны служыць сур'ёзным папярэджаннем і паказаць, што незаконная анэксія чужой тэрыторыі і наўмысная дэстабілізацыя абстаноўкі ў суседняй незалежнай тэрыторыі непрымальная ў Еўропе XXI стагоддзя. Калі ж шматкроць узрослы ўзровень гвалту прывёў да загубы амаль 300 нявінных людзей, якія ляцелі з Нідэрландаў у Малайзію, сітуацыя запатрабавала неадкладнага адказу.

«З самага пачатку ўкраінскага крызісу Еўразвяз заклікаў кіраўніцтва Расеі дамагацца яго мірнага развязання. На жаль, даводзіцца прызнаць, што нягледзячы на асобныя сігналы з Масквы і перамовы ў Нармандыі сур'ёзнага жадання прытрымлівацца дамоўленасцей прадэманстравана не было. Зброя і баевікі прадаўжаюць пранікаць на Украіну з боку Расеі. Дзяржава падтрымлівае нацыяналістычную прапаганду, якая апраўдвае незаконныя дзеянні сепаратыстаў. Мы бачылі, як чыніліся перашкоды ў доступе да месца катастрофы самалёта, бачылі непаважлівае стаўленне да парэшткаў загінулых», - гаворыцца ў заяве.

«Расейская Федэрацыя і Еўрапейскі Звяз заўсёды былі важнымі партнёрамі. Мы атрымлівалі ўзаемную выгаду ад адкрытага і сумленнага дыялогу, ад нарастаючага супрацоўніцтва. Але мы не можам прытрымлівацца ранейшай лініі ва ўмовах анэксіі Крыма, падтрымкі Расеяй ўзброенага мяцяжу на ўсходзе Украіны і гвалту, ахвярамі якога становяцца цывільныя грамадзяне», - тлумачыць ЕЗ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках