26 красавiка 2024, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыст Гіркін: Вас прыкрывае расейская артылерыя (Відэа)

23

Новы доказ удзелу Расеі ў вайне на Данбасе.

МУС Украіны перахапіла перамовы тэрарыста самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Ігара Гіркіна з тэрарыстам, пазыўны якога «Кэп». Прэс-служба ведамства апублікавала гэты запіс.

У запісу чалавек, пазначаны як Ігар Гіркін, дае ўказанні па супрацьдзеянні ўкраінскім сілавікам у Шахцёрску. «Вас з поўдня прыкрывае расейская артылерыя», - прама заяўляе ён.

Гэтыя перамовы ў чарговы раз даказваюць прамую датычнасць Расеі «да ўзброенага канфлікту на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей».

«Названыя матэрыялы сведчаць аб непасрэдным удзеле рэгулярных частак Мінабароны Расеі ў баявых дзеяннях на баку тэрарыстаў супраць украінскіх вайскоўцаў, - падкрэслілі ў МУС. - Падчас перамоваў гаворка ідзе не аб перадачы гуманітарнай дапамогі, тэхнікі або ўзбраення, а пра агнявую падтрымку дзеянняў баевікоў артылерыяй з расейскай тэрыторыі».

Раней таксама спадарожнік ЗША засняў абстрэл Украіны з тэрыторыі Расеі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках