Тэрарысты напалі на памежнікаў на ўзбярэжжы Азоўскага мора
11- 5.07.2014, 13:41
- 15,066
Ноччу 5 ліпеня тэрарысты ўчынілі абстрэл пункта тэхнічнага назірання на ўзбярэжжы Азоўскага мора.
Пра гэта паведаміла прэс-служба Дзяржпрыкардонслужбы Украіны.
«Тыя, хто нападаў падышлі з боку Расеі на двух маламерных плаўсродках і прычалілі ў раёне населенага пункта Сядоў (Данецкая вобласць)», - адзначылі ў ведамстве.
На памежным аб'екце вайскоўцы занялі абарону і прынялі бой.
Таксама да месца прыбыў рэзерв, - гаворыцца ў паведамленні.
«У выніку абстрэлу 1 памежнік загінуў, 8 атрымалі раненні. Будынак аб'екта разбураны, знішчаныя пражэктар «АПМ-90» і службовы аўтамабіль «УАЗ», - распавялі ў ведамстве.
Гэтую ж інфармацыю распаўсюдзіла выданне «Родное Приазовье» са спасылкай на мясцовых жыхароў. Праўда, у ёй гаворыцца пра атаку тэрарыстаў на памежны пункт тэхнічнага назірання ў сяле Абрыў Новаазоўскага раёна.
Выданне піша пра трох цяжка параненых, колькасць лёгка параненых пакуль высвятляецца, - гаворыцца ў СМІ.
«Агнём была знішчана лакацыйныя станцыі, якую абслугоўваў памежны пункт. Пасля гэтага тэрарысты сышлі. У выніку бою былі пашкоджаныя сельскі ФАП і пошта», - сцвярджае выданне.