Лідару «Братоў мусульман» далі пажыццёвы тэрмін
12- 5.07.2014, 14:14
- 7,000
Егіпецкі суд прысудзіў лідара «Братоў мусульман» Мухамеда Бадыя да пажыццёвага зняволення.
Пра гэта паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на мясцовую тэлевізію.
Раней суд прысудзіў Бадыя і яшчэ 683 сяброў групоўкі «Браты мусульмане» да смяротнага пакарання.
«Браты мусульмане» прызнаныя ў арганізацыі масавых беспарадкаў, якія прывялі да гібелі людзей. Менавіта ўсплёск гвалту, які адбыўся падчас прэзідэнцтва Мухамеда Мурсі, стаў падставай для вайсковага перавароту, адхілення ісламскіх радыкалаў ад улады. Як і ў часы Хосні Мубарака, партыя забароненая.