Жырыноўскі балатуецца на «выбарах» у Крыме
33- 7.07.2014, 18:29
- 13,578
Лідар ЛДПР Расеі Уладзімір Жырыноўскі ўзначаліў партыйны спіс на выбарах у так званы Заканадаўчы сход Севастопаля.
Пра гэта паведамілі сёння ў гарадской партарганізацыі, піша Украінская праўда са спасылкай на аксёнаўскае (Аксёнаў - незаконна абвешчаны прэм'ер Крыма) выданне Крыминформ.
У гарадской партыйнай арганізацыі ЛДПР паведамляюць: Жырыноўскі ў спісах сапраўды першы, другі - дэпутат Дзярждумы, куратар севастопальскай арганізацыі ЛДПР Раман Худзякоў.
«Жырыноўскі з задавальненнем разгледзіць пытанне, калі яму прапануюць узначаліць заканадаўчы сход горада Севастопаля, калі партыя ЛДПР набярэ тут большасць», - заявіў Худзякоў журналістам.
Акупацыйная ўлада Крыму прызначыла выбары на 14 верасня.
Лідар ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі вядомы сваёй антыўкраінскай пазіцыяй.