Грузавы цягнік сутыкнуўся з «Мерсэдэсам» у Лідскім раёне
8- 8.07.2014, 12:32
- 8,243
Цягнік складаўся з 53 гружаных вуглём вагонаў.
Грузавы цягнік сутыкнуўся з грузавіком у Лідскім раёне, паведаміла БелТА прэс-сакратар Гарадзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская.
Аварыя, пра якую ў МНС паведаміў дзяжурны Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, адбылася 7 ліпеня каля 18.30 ля вёскі Сялец на чыгуначным пераездзе без шлагбаўма.
На пераездзе сутыкнуліся цягнік з 53 загружаных вуглём вагонаў, які рухаўся з Баранавічаў у Ліду, і грузавы аўтамабіль "Мерсэдэс-Бэнц". Аўтамабіль перакуліўся на бок у кювет і атрымаў значныя тэхнічныя пашкоджанні.
Лакаматыў сур'ёзна не пацярпеў, цэласнасць чыгуначнага палатна не парушаная. Затрымкі руху цягнікоў не адбылося. Цягнік хутка прайшоў па ўстаноўленаму маршруту. Кіроўца грузавіка з месца здарэння ўцёк у лясны масіў.