Экс-мэр Махачкалы прысуджаны да 10 гадоў турмы за падрыхтоўку тэракту
3- 9.07.2014, 12:04
- 4,589
Паўночна-Каўказскі акруговы суд прысудзіў адхіленага мэра Махачкалы Саіда Амірава да 10 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў падрыхтоўцы тэракту.
Пра гэта паведамляе РІА Новости.
«Прызначыць Саіду Аміраву агульнае пакаранне шляхам частковага складання дзесяць гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі строгага рэжыму», - гаворыцца ў паведамленні.
Раней суд пацвердзіў дачыненне адхіленага мэра Махачкалы Саіда Амірава да падрыхтоўкі тэракту. Абвінавачванне намагала на прысудзе экс-мэра да 13 гадоў калоніі строгага рэжыму.
Паводле версіі следчых, Саід Аміраў разам з хаўруснікамі планаваў ліквідаваць свайго палітычнага канкурэнта Сагіда Муртазаліева. Для гэтага ён збіраўся збіць самалёт дэпутата з дапамогай набытага пераноснага зенітна-ракетнага комплексу і спісаць гэта на баявікоў.