29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

14 аўтамабіляў з экспэртамі едуць да месца катастрофы «Боінга»

6
14 аўтамабіляў з экспэртамі едуць да месца катастрофы «Боінга»

Нідэрландскія і аўстралійскія экспэрты, а таксама назіральнікі місіі АБСЕ накіроўваюцца на месца катастрофы Boeing-777 на ўсходзе Украіны.

Напярэдадні камандаванне ўкраінскіх сілавікоў абвясціла аб спыненні баявых дзеянняў на адзін дзень, абвясціўшы 31 ліпеня "днём АБСЕ". Пастанова была прынятая на патрабаванне генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна, піша РІА "Новости".

Захады зробленыя для таго, каб забяспечыць міжнародным экспэртам доступ да месца катастрофы малайзійскага Boeing-777. Нягледзячы на тое, што ўкраінскія ўлады неаднаразова заяўлялі пра гатоўнасць спыніць баявыя дзеянні ў зоне падзення лайнера, жорсткія баі ў гэтым раёне доўжыліся.

Раней прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка прапанаваў спыніць агонь у 40-кіламетровай зоне ад месца падзення самалёта.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках