28 красавiка 2024, Нядзеля, 10:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

S&P і Dow Jones могуць выключыць расейскія кампаніі са сваіх індэксаў

S&P і Dow Jones могуць выключыць расейскія кампаніі са сваіх індэксаў

Выключэнне кампаній са спісаў S&P і Dow Jones пагражае значным зніжэннем іх вартасці на фондавых рынках.

Аб гэтым паведамляецца ў заяве прэс-службы кампаніі.

"У той час як S&P Dow Jones Indices мяркуе, што яе індэксы не будуць закранутыя гэтымі дзеяннямі (санкцыямі ЕЗ і ЗША), мы прызнаем, што можа спатрэбіцца выключэнне некаторых кампаній з індэксаў", - гаворыцца ў заяве.

Выключэнне кампаній са спісаў S&P і Dow Jones пагражае значным зніжэннем іх вартасці на фондавых рынках.

У лік індэксаў S&P DJI, якія ўключаюць толькі расейскія каштоўныя паперы, уваходзяць Dow Jones Russia GDR, Dow Jones Russia, S&P Russian Federation BMI, S&P Russia 10, піша gordonua.com.

На пазабіржавых рынках у ЗША выстаўленыя, у прыватнасці, фінансавыя інструмэнты такіх расейскіх кампаній, як "Лукойл" і "Газпром", "Ростелеком" і "Норнікель".

30 ліпеня Еўразвяз афіцыйна ўключыў у сэктаральны спіс восем чалавек і тры кампаніі, якія, на думку Захаду, датычныя да анэксіі Крыма Расеяй і канфлікту на Данбасе. У яго, у прыватнасці, патрапілі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта РФ Аляксей Громаў, бізнэсоўцы Аркадзій Ратэнбэрг, Юрый Кавальчук, Нікалай Шамалаў і Канстанцін Малафееў.

Заходнія выданні пішуць, што новыя санкцыі з'яўляюцца самымі шырокімі ў гісторыі стасункаў ЕЗ і Расеі.

Фота: EPA

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках