27 красавiка 2024, Субота, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Занадта горача ў офісе? У вас ёсць права сысці з працы раней

1
Занадта горача ў офісе? У вас ёсць права сысці з працы раней

У Беларусі ўсталявалася незвычайная спякота.

Такое надвор'е лепш за ўсё перачакаць лежачы ў цені на беразе мора ці возера са шклянкай прахалоднага напою ў руцэ. На жаль, працяглыя летнія вакацыі пакладзеныя толькі школьнікам і студэнтам. Большасці жа ўлетку даводзіцца працаваць, піша «Наша Нiва».

Добра, калі памяшканні для працы абсталяваныя кандыцыянерам ці іншай сістэмай падтрымання аптымальнай тэмпературы паветра. А калі кандыцыянера няма, і праца ў душным гарачым памяшканні прыносіць хіба што мукі? Ды і на працаздольнасці і стане здароўя праца пры высокіх тэмпературах адбіваецца не лепшым чынам.

У такім выпадку супрацоўнік павінен ведаць свае правы, а наймальнік - абавязкі.

Згодна з Працоўным кодэксам, наймальнік абавязаны «забяспечваць на кожным працоўным месцы ўмовы працы, якія адпавядаюць патрабаванням па ахове працы, выконваць устаноўленыя нарматыўнымі прававымі актамі, у тым ліку тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі, патрабаванні па ахове працы, а пры адсутнасці ў нарматыўных прававых актах, у тым ліку ў тэхнічных нарматыўных прававых актах, патрабаванняў па ахове працы прымаць неабходныя меры, якія забяспечваюць захаванне жыцця, здароўя і працаздольнасці работнікаў у працэсе працоўнай дзейнасці».

Патрабаванні да тэмпературнага рэжыму ў працоўных памяшканнях зафіксаваныя ў санітарных нормах і правілах (БНіП) «Патрабаванні да мікраклімату працоўных месцаў у вытворчых і офісных памяшканнях».

Так, для сядзячай працы з невялікімі энэргазатратамі, да чаго належыць і работа ў офісе, за аптымальную рабочай тэмпературай у цёплы час года ўважаецца 23-25 С пры адноснай вільготнасці паветра 40-60%.

Максімальная дапушчальныя тэмпература ў памяшканні пры такой працы - 28°С, адносная вільготнасць - 75%.

Калі ж тэмпература падымаецца вышэй, супрацоўнік можа дамагацца ад наймальніка скарачэння рабочага дня.

Згодна з нормамі БНіП, максімальны час работы ў памяшканні з тэмпературай паветра 28,5°С складае 7 гадзін, пры тэмпературы 29°С - 6 гадзін.

Для прафесій, звязаных з больш інтэнсіўнымі энэргазатратамі, павінны падтрымлівацца меншыя па значэнні тэмпературы.

Табліца максімальнага часу знаходжання супрацоўніка на працоўным месцы пры тэмпературах вышэй дапушчальнай велічыні выглядае наступным чынам:

Даведка: да катэгорыі ІА належаць работы, што выконваюцца седзячы і звязаныя з нязначнымі энэргазатратамі (120 ккал/г).

Работы катэгорыі IIБ выконваюцца седзячы, стоячы ці, пры неабходнасці, звязаныя з хадой. Гэтыя працы суправаджаюцца некаторай фізічнай напругай (121-150 ккал/г).

Катэгорыя IIА - работы з энэргазатратамі 151-200 ккал/г, звязаныя з пастаяннай хадой або перамяшчэннем невялікіх аб'ектаў вагой да 1 кг.

Да катэгорыі IIБ належаць работы з энэргазатратамі 201-250 ккал/г, звязаныя з пастаяннай хадой або перамяшчэннем цяжараў масай да 10 кг.

Самыя цяжкія работы належаць да катэгорыі III. Гэта работы, якія патрабуюць перамяшчэння грузаў масай больш за 10 кг і значных фізічных намаганняў (энэргазатраты арганізма больш як 250 ккал/г).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках