28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДМК растлумачыў, якія пасылкі беларусам даставяць дадому

ДМК растлумачыў, якія пасылкі беларусам даставяць дадому

У Беларусі экспрэс-пасылкі да 200 еўраў перавознікі змогуць дастаўляць на месца жыхарства атрымальніка.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта, камэнтуючы ўказ ад 21 ліпеня 2014 года № 360 "Аб перамяшчэнні праз мытную мяжу Мытнага саюза ў Рэспубліцы Беларусь тавараў для асабістага карыстання".

"У адпаведнасці з мытным заканадаўствам Мытнага саюза тавары, што дастаўляюцца перавознікам на адрас фiзiчнай асобы, падлягаюць мытнаму дэклараванню ў пісьмовай форме. Указам вызначана, што перавознікі, уключаныя ў рэестр мытных прадстаўнікоў, пры перамяшчэнні на адрас фізічных асоб тавараў у якасці экспрэс-грузаў мае права здзяйсняць мытныя аперацыі ад імя гэтай асобы без яе фактычнай прысутнасці і дастаўляць такія тавары на месца жыхарства грамадзяніна, - адзначылі ў прэс-службе. - Улічваючы, што асноўная маса такіх тавараў дастаўляецца аператарамі экспрэс-дастаўкі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск, пасля ўваходу ў дзеянне ўказа атрымальнікам не трэба будзе самім ехаць у месца дастаўкі для дэкларавання тавараў, альбо зараней укладаць дамову з адным з мытных прадстаўнікоў на ўчыненне такіх аперацый ад ягонага імя". Але гэта не азначае, што такая дамова не павінна ўкладацца наогул, падкрэслілі ў ДМК.

Нагадаем, у адпаведнасці з указам норма бязмытнага ўвозу тавараў для асабістага карыстання ў міжнародных паштовых адпраўленнях павялічваецца ў Беларусі да 200 еўраў. Пры гэтым захоўваецца ўстаноўленая вагавая норма бязмытнага ўвозу, эквівалентная 31 кг, якая будзе ўжывацца ў дачыненні да тавараў, якія паступілі на працягу каляндарнага месяца на адрас аднаго атрымальніка.

"Гэта можа быць як адна пасылка (адпраўка экспрэс-дастаўкі) на працягу каляндарнага месяца, так і некалькі, - растлумачылі ў ДМК. - Як толькі агулам на працягу гэтага часу будзе перавышаная альбо вартасная, альбо вагавая норма бязмытнага ўвозу, трэба будзе выплаціць мыты, падаткі ў частцы перавышэння паводле адзінай стаўкі 30% ад вартасці, але не менш за 4 еўры за 1 кг". У выпадку, калі ў адпраўцы экспрэс-дастаўкі выявяцца непадзельныя тавары (вага 1 адзінкі або камплекту якіх складзе больш за 35 кг), трэба будзе, як і пры іншых спосабах перамяшчэння, зрабіць агульную мытную выплату, якая складаецца з мыты паводле ставак, устаноўленых Адзіным мытным тарыфам мытнага саюза, падатку на дададзеную вартасць і збору за мытную рэгістрацыю.

Як адзначылі ва ўстанове, пры кантролі за захаваннем нормаў увозу тавараў для асабістага карыстання з вызваленнем ад выплаты мытаў, якія перасылаюцца ў міжнародных паштовых адпраўленнях, мытнымі органамі будзе брацца пад увагу дата рэгістрацыі дакументаў, пададзеных у адпаведнасці з мытным заканадаўствам Мытнага саюза для змяшчэння такіх тавараў на часовае захоўванне, а ў дачыненні да тавараў, якія дастаўляюцца перавознікам, у тым ліку экспрэс-грузаў - дата рэгістрацыі пасажырскай мытнай дэкларацыі, пададзенай у дачыненні да такіх тавараў.

Яшчэ адзін момант, на які звярнулі ўвагу ў ДМК, - гэта перамяшчэнне тавараў для асабістага карыстання праз пункты спрошчанага прапускання. "У адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі Беларусі з сумежнымі дзяржавамі, праз пункты спрошчанага прапускання дапускаецца прапусканне тавараў, якія не падлягаюць дэклараванню ў межах, устаноўленых заканадаўствам старон. Гэтыя пункты прапускання прызначаныя выключна для руху праз іх жыхароў памежных тэрыторый з культурнымі мэтамі, для падтрымання сваяцкіх сувязяў, наведвання месцаў пахавання. Іншыя грамадзяне ў названых пунктах прапускання перасоўвацца не могуць, тут ажыццяўляецца толькі памежны кантроль", - растлумачылі ва ўстанове. Указам устаноўленыя асноўныя катэгорыі тавараў, якія могуць перамяшчацца ў якасці тавараў для асабістага карыстання праз пункты спрошчанага прапускання. Гэта тавары згодна з пералікам, што вызначаецца ДМК, ДПК, Мінсельгасхарчам; легкавыя аўтамабілі, зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь; легкавыя аўтамабілі, зарэгістраваныя ў замежных дзяржавах, пры наяўнасці дакумента, выдадзенага раней мытным органам, што пацвярджае часовы ўвоз такога аўтамабіля.

Калі грамадзянін будзе перамяшчаць праз пункт спрошчанага пропуску тавары, якія не належаць у адпаведнасці з устаноўленымі пералікамі да тавараў для асабістага карыстання, у такім перамяшчэнні яму будзе адмоўлена. Разам з тым не выключаецца магчымасць перамяшчэння гэтых тавараў праз пункты прапускання, у якіх праводзіцца мытны кантроль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках