28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З вогненнага менскага гатэля эвакуявалі 40 чалавек

1

Сёння поначы гарэў міні-гатэль «Ля Менска», размешчаны на завулку Ярмак.

Пажар узнік прыкладна а 01:30, паведамілі сайту charter97.org у прэс-службе МНС.

«Пасля прыбыцця падраздзяленняў МНС падчас правядзенні выведкі было выяўлена загаранне маёмасці ў пакоях, размешчаных у двух-і трохпавярховай частках будынка, на агульнай плошчы 75 квадратных метраў, кроквеннай сістэмы даху на плошчы 150 квадратных метраў», - гаворыцца ў паведамленні.

Пажар ліквідаваны а 03:06. Падраздзяленнямі МНС з вогненнага дома эвакуявана 40 чалавек.

«У выніку пажару пацярпела маёмасць у 9 пакоях размешчаных на 1-3 паверхах, драўляныя латы даху на плошчы 340 квадратных метраў, летняя веранда», - адзначаюць у МНС.

Прычына здарэння высвятляюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках