28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фэйсбук» пачаў даваць бясплатны доступ у інтэрнэт

7
«Фэйсбук» пачаў даваць бясплатны доступ у інтэрнэт

Facebook абвясціў аб запуску новага дадатку Internet.org.

Пра гэта паведамляе TechCrunch.

Дадатак дазваляе бясплатна далучыцца да сусветнай сеткі. Першымі паслугай змогуць скарыстацца жыхары Замбіі, прычым не ўсе, а абаненты мабільнага аператара Airtel, піша gazeta.ru.

Бясплатна можна падлучыцца да 13 рэсурсаў і сэрвісаў: Facebook, Facebook Messenger, Google Search, Wikipedia, а таксама да AccuWeather, eZeLibrary, Facts for Life, Google, MAMA, Go Zambia Jobs, Zambia uReport і мабільнаму сайту Airtel.

Бясплатны доступ даецца ў рамках ініцыятывы Марка Цукэрбэрга Internet.org. Мэта ініцыятывы - даць доступ у інтэрнэт людзям у краінах, якія развіваюцца.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках