28 красавiка 2024, Нядзеля, 13:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Financial Times: NATO павінна быць гатовым стрымаць хаос на межах ЕЗ

1
Financial Times: NATO павінна быць гатовым стрымаць хаос на межах ЕЗ

Чальцы NATO павінны выдаткоўваць сама менш 2% сваіх даходаў на абарону.

"Вайсковыя стратэгі доўга праводзілі адрозненні паміж развязаннем праблем з "недзеяздольнымі дзяржавамі" на Блізкім Усходзе і стрымліванне такіх краін, як Расея. Першы падыход меў на ўвазе "барацьбу з паўстанцкімі рухамі", накіраваную супраць замежных ваеўнікоў з нерэгулярных падраздзяленняў і тэрарыстаў; другі - супраць пагрозы ўзброеных аддзелаў, знаёмай з часоў халоднай вайны. Аднак старыя адрозненні больш не дзейнічаюць. Уварвання не адбылося, аднак мяжы еўрапейскай краіны перакройваюць з дапамогай вайсковай сілы", - разважае старшыня камітэта абароны Палаты супольнасцяў брытанскага парламэнта Роры Сцюарт на старонках Financial Times (пераклад - Інопресса.ру).

Цяпер некіравальныя тэрыторыі знаходзяцца на межах Еўропы, і інсургентаў падтрымлівае дзяржава, якая мае вайсковую тэхніку, адну з самых дасканалых у свеце, і валодае адной з самых дзейсных выведак, сцвярджае палітык.

"Наступнай пагрозай, усё яшчэ невялікай, але зусім не нязначнай, з’яўляецца распаўсюджванне канфлікту", - мяркуе аўтар артыкула. На ягоную думку, Украіна - не адзіная былая савецкая рэспубліка, у якой, як мяркуе Крэмль, у яго ёсць жыццёва важныя вайсковыя і эканамічныя інтарэсы.

Чальцы NATO павінны выдаткоўваць сама менш 2% сваіх даходаў на абарону, мяркуе Сцюарт. "І варта выдаткоўваць грошы не на пэнсіі або экстравагантную ўніформу, а на аналітыкаў, аперацыйна-стратэгічную сувязь, шырокамаштабныя вучэнні, рэгулярныя вайсковыя сілы і абарону ад кібэрпагроз. Нішто іншае не дапаможа, калі мы мерымся прадухіліць паўтор дзеянняў Пуціна на Украіне", - гаворыцца ў артыкуле.

"Затым нам трэба звярнуцца да больш маштабных пытанняў. Якія крокі мы гатовыя зрабіць, каб абараніць міжнародныя межы або падтрымаць дэмакратычныя ўрады, якія хочуць быць хаўруснікамі Еўропы? Ці ведаем мы, як стрымаць агрэсію паранаідальнага і лёгка правакаванага рэжыму, які мае ядзерную зброю?" - задае пытанні аўтар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках