28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія дыпламаты эвакуяваныя з Лібіі

4
Беларускія дыпламаты эвакуяваныя з Лібіі

Супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў Расеі і Беларусі ў Лібіі эвакуяваныя ў Туніс.

Пра гэта ІТАР-ТАСС паведаміў часовы павераны ў справах РФ у Тунісе Канстанцін Клімоўскі.

Паводле ягоных слоў, дыпламаты перасеклі мяжу з Тунісам праз КПП "Рас-Ждыр" на ўсходзе краіны прыблізна а 13:45 паводле мясцовага часу (15:45 паводле менскага).

"Аўтамабільная калона з супрацоўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў Расеі і Беларусі заехала на тэрыторыю Туніса і накіравалася ў бок туніскай сталіцы", - сказаў Клімоўскі.

Пагаршэнне сітуацыі ў галіне бяспекі ў Лібіі змушае розныя краіны эвакуяваць адтуль сваіх грамадзян і дыпламатычны пэрсанал.

Раней Лібію пільна пакінулі дыпламаты з ЗША, Турцыі, Грэцыі і Кіпра. Таксама было зачыненае прадстаўніцтва ААН у краіне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках