27 красавiка 2024, Субота, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі Захаду ўдараць па маштабным нафтавым праектам у Расеі

8
Санкцыі Захаду ўдараць па маштабным нафтавым праектам у Расеі

Новыя санкцыі на экспарт у Расею тэхналогій для нафтагазавай галіны ўскладняць здабычу на радовішчах у Заходняй Сібіры.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні міжнароднага рэйтынгавага агенцтва Fitch, піша Лiга.нет.

«Метады павышэння нафтааддачы пластоў, якія выкарыстоўваюцца на такіх радовішчах, аналагічныя тэхналогіям для здабычы сланцавай нафты, а гэтая вобласць з'яўляецца адной з асноўных мэт санкцый», - тлумачаць спецыялісты агенцтва.

У сярэднетэрміновай перспектыве такія меры таксама, верагодна, прывядуць да адкладвання шэрагу больш маштабных расейскіх праектаў, у прыватнасці на арктычным шэльфе. Калі санкцыі захаваюцца цягам вельмі доўгага часу, гэта можа негатыўна адбіцца нават на эканамічнай мэтазгоднасці гэтых праектаў.

Такім чынам, санкцыі, праз якія расейскім кампаніям будзе больш складана атрымаць доступ да апошніх тэхналогій, могуць негатыўна адбіцца на іх здольнасці паспяхова распрацоўваць цяжказдабывальныя запасы, фактычна памяншаючы эканамічна рэнтабельны тэрмін распрацоўкі спелых радовішчаў.

Расейскія кампаніі маюць абмежаваны досвед працы з нетрадыцыйнымі радовішчамі, якія патрабуюць спецыяльнага абсталявання і веды тэхналогій, і ўсё больш спадзяюцца на сумесныя прадпрыемствы з заходнімі кампаніямі для атрымання тэхналогій і абсталявання. «Санкцыі могуць негатыўна адбіцца на ўсіх такіх СП», - падкрэслівае Fitch. Новыя санкцыі і патэнцыял далейшых мер знізяць гатоўнасць заходніх кампаній удзельнічаць у новых праектах.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках