28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Boeing і NASA распрацоўваюць ракету для палёту на Месяц і Марс

4

Нацыянальнае аэракасмічнае агенцтва ЗША і кампанія Boeing заключылі пагадненне пра стварэнні ракеты-носьбіта звышцяжкага класа Space Launch System.

Яна павінна выводзіць грузы і пілатуемыя экспедыцыі за межы калязямной арбіты. Кошт угоды складае $ 2,8 млрд, піша techvesti.ru.

Кіраўніцтва NASA плануе правесці першы выпрабавальны запуск у 2017 годзе. Для гэтага запуску будзе выкарыстаная ракета-носьбіт вышынёй 100 м і грузападымальнасцю да 70 тон, якая выведзе на калязямную арбіту аўтаматычны беспілотны варыянт касмічнага карабля Orion. Сабраныя падчас выпрабаванняў звесткі і набыты досвед будуць выкарыстаныя для стварэння больш цяжкай ракеты, грузападымальнасць якой будзе складаць ужо 130 тон, а вышыня - 120 м. З яе дапамогай стануць магчымымі палёты да астэроідаў, на Месяц і на Марс.

Апрача мноства навінак у канструкцыі новай ракеты будзе выкарыстаны шэраг тэхналогій, што прайшлі праверку часам. Гэта, у першую чаргу, датычыцца высокаэфектыўных рэактыўных рухавікоў RS-25, якія ў свой час выкарыстоўваліся ў якасці галоўных рухавікоў Шатлаў. Акрамя гэтага, цвёрдапаліўныя паскаральнікі, што выкарыстоўваюцца ракетай SLS будуць павялічанай копіяй паскаральнікаў, якія выкарыстоўваліся ў праграме Шатлаў. Таксама часткай сістэмы SLS з'яўляецца касмічны карабель новага пакалення, які застаўся «ў спадчыну» ад праграмы NASA Constellation, мэтай якой з'яўлялася засваенне і вывучэнне Месяца.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках