28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанскія кухары прыгатавалі стэйк на 1148-градуснай лаве (Відэа)

3

Брытанская кулінарная студыя Bompas&Parr прыгатавала стэйкі на штучнай лаве.

Лава была вырабленая супрацоўнікамі Сіракузскага ўніверсітэта ў Нью-Ёрку. На разагрэў горнай пароды ў вулканолагаў сышло 60 гадзін, яе выніковая тэмпература склала 1148 градусаў Цэльсія, піша lenta.ru.

На прыгатаванне пары стэйкаў і кукурузных пачаткаў сышло не больш за дзве хвіліны. Лава, разагравалася ў спецыяльнай глінянай пячы, працякала пад кратамі з прадуктамі па сухім лёдзе.

Прафесары Роберт Высоцкі (Robert Wysocki) і Джэф Карсан (Jeff Karson) займаліся вывучэннем лавы цягам апошніх трох гадоў. Увесь гэты час супрацоўнікі ўніверсітэта перыядычна ладзілі паказы для ўсіх жадаючых і дэманстравалі свае эксперыменты. Са слоў навукоўцаў, прапанова кулінарнай студыі была сустрэтая імі з даследчым энтузіязмам.

Бліжэйшым часам кулінарная студыя плануе прыгатаваць стэйк з дапамогай удару штучнай маланкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках