4 траўня 2024, Субота, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Расеі ў Данецк перакінулі ўстаноўкі «Гваздзіка» (Відэа)

38

Уночы ў нядзелю, 10 жніўня ў Данецк заехала калона расейскіх самаходных артылерыйскіх установак «Гваздзіка».

Пра гэта паведамляюць мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках.

«Некалькі расейскіх 122-міліметровых самаходных артылерыйскіх установак «Гваздзіка» заехалі ў Данецк», - адзначае адзін з іх у каментары пад відэаролікам, выкладзеным на сэрвісе YouTube сёння ўночы.

Мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках таксама паведамляюць аб абстрэле горада тэрарыстамі.

«Другую ноч запар зазнае абстрэл Кіеўскі раён, сёння гэта было а 04:30 і доўжылася 30 хвілін. Разбурэнні назапашваюцца», - піша адзін з іх.

Нагадаем, учора лідэры сепаратыстаў паведамілі, што ўкраінскія вайскоўцы атачылі Данецк і Горлаўку. Якім чынам у заблакаваны абласны цэнтр патрапілі расейскія ўстаноўкі «Гваздзіка» невядома.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках