4 траўня 2024, Субота, 10:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юбілей перамогі пад Оршай адзначылі сувенірамі

6

Сярод сувенірнай прадукцыі - мячы і магніцікі з партрэтам Канстанціна Астрожскага

Іх, як стала вядома charter97.org, можна купіць на сайце інтэрнэт-крамы «Iмбрык».

Драўляны меч з надпісам «Слава Воршы ўжо ня горша!» абыдзецца ў 100 тысяч рублёў. Таксама сярод тавараў, якія можна набыць на сайце - камплект паштовак «Палкаводцы і вайсковыя начальнікі зямлі беларускай» і драўляныя магніцікі з выявай вядомых суайчыннікаў, у тым ліку і гетмана Канстанціна Астрожскага, які прывёў войскі ВКЛ да перамогі над маскалямі 500 гадоў таму.

Бітва пад Оршай адбылося 8 верасня 1514 года падчас чарговай вайны з Маскоўскім княствам, калі маскоўскія войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі і Літвы. Адным з галоўных герояў Аршанскай бітвы быў гетман Канстанцін Астрожскі. Менавіта ён быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое цалкам разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска.

Адзначаць 8 верасня як Дзень беларускай вайсковай славы пачалі толькі ў канцы 80-х. А ў 1992 годзе ў гадавіну вялікай бітвы на плошчы Незалежнасці ў Менску беларускія афіцэры ўрачыста прынялі прысягу на вернасць роднай краіне і народу. 8 верасня 1992 года ў Менску былі прыведзеныя да прысягі 12 афіцэраў і 3000 салдат запасу. Тады ўдзельнікі гэтай прысягі зазналі ціск з боку ўладаў, але праз вельмі кароткі час прысягу на вернасць Беларусі прынялі ўсе вайсковыя часткі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках