4 траўня 2024, Субота, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явяцца паштаматы

19

Забраць лісты і пасылкі з-за мяжы можна будзе без чаргі ў спецыяльным аддзяленні сувязі, або ў «мабільнай пошце».

У гэтым годзе Белпошта плануе ўкараніць новы сэрвіс. Атрымаць пасылку можна будзе ў кожны час дня, напрыклад, на вакзале ці ў гандлёвым цэнтры. Для гэтага там усталююць канструкцыю, якая называецца паштамат, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Збудаванне выглядае як вялікі сіні стэлаж з мноствам цэляў рознага памеру і электронным экранам у цэнтры. Змесцяць такія «скрынкі» у зручных для гараджан месцах. Напрыклад, першая з'явіцца каля чыгуначнага вакзалу, а затым - у крокавай даступнасці ад мэтро і ў гандлёвых цэнтрах.

Як будзем забіраць свае пасылкі ў паштаматах?

Спачатку на сайце Белпошты вы падаяце свае звесткі: нумар адпраўлення пасылкі, ваша прозвішча, адрас, а таксама для зваротнай сувязі пакідаеце нумар мабільнага тэлефона або адрас электроннай пошты. Затым падаяце адрас таго паштамата, у якім вам зручней атрымаць заяўленае. Гэта значыць, вы самі выбіраеце месца, а затым і час атрымання - сістэма будзе працаваць 24 гадзіны.

Як толькі кур'ер даставіць туды пасылку, вам прыйдзе sms-паведамленне або электронны ліст разам з адмысловым кодам. Яго трэба будзе ўвесці ў паштамат.

Аплата дастаўкі будзе проста на месцы, як у звычайным банкамаце. Можна будзе скарыстацца як карткай, так і гатовымі грашыма, і машына выдасць вам чэк. Пасля ўсіх гэтых нескладаных маніпуляцый цэля адамкнецца, і вы забераце сваю пасылку.

Таксама праз новую прыладу можна будзе яшчэ і аплаціць камунальныя паслугі, крэдыты, падпіску, залічыць грошы на тэлефон.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках