4 траўня 2024, Субота, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адэса сустрэла герояў Данбаса песняй «Ляпісаў», кветкамі і сцягамі (Відэа)

14

Памежнікі, якія здолелі вырвацца з атачэння ў Данецкай вобласці, вярнуліся ў Адэсу.

Як стала вядома charter97.org, жыхары горада зладзілі ім урачыстую сустрэчу. Яны падышлі да вайсковай часткі, куды вярталіся памежнікі, з кветкамі і дзяржаўнымі сцягамі Украіны. Людзі спявалі «Ваяроў святла» беларускага гурта «Ляпіс Трубяцкі» і гімн сваёй краіны.

Відэа, на якім захаваны ўрачысты і эмацыйны момант сустрэчы гараджанамі сваіх герояў, сёння раніцай было выкладзенае ў сетцы YouTube.

Нагадаем, украінскія памежнікі здолелі вырвацца з атачэння пасля 22-дзённага блакавання ваеўнікамі ў раёне Чырвонапартызанска, Даўжанскага і Дзякава.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках