4 траўня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзевяць пасажыраў выжылі ў катастрофе самалёта пад Тэгеранам

2
Дзевяць пасажыраў выжылі ў катастрофе самалёта пад Тэгеранам

На борце пасажырскага самалёта, які разбіўся ў Іране, дзевяць чалавек засталіся ў жывых.

Раней дзяржаўная тэлевізія паведаміла, што на борце самалёта, які разбіўся адразу пасля ўзлёту з аэрапорта Тэгерана, ніхто не выжыў.

Паводле звестак IRNA, мінімум 40 чалавек, сямёра з якіх - дзеці, загінулі ў выніку катастрофы. Раней паведамлялася, што на борце Ан-140 кампаніі Sepahan Airlines было 48 чалавек: 40 пасажыраў і 8 чальцоў экіпажа.

Паводле папярэдніх звестак, за некалькі секунд да ўзлёту самалёт страціў правы рухавік, закрануўшы крылом узлётную паласу. Паводле звестак Reuters, самалёт упаў у жылым квартале, але на зямлі ахвяраў не было.

Агенцтва FARS паведаміла, што пілотам самалёта быў грамадзянін Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках