4 траўня 2024, Субота, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі выбралі самую стыльную раварыстку

8

Пераможца конкурсу, Кацярына Дзмітрыева, атрымала новы гарадскі ровар.

9 жніўня ў рамках гарадскога веласіпеднага руху I bike Minsk выбралі самую стыльную раварыстку горада. Конкурс прайшоў у традыцыйным месцы збору менскіх раварыстаў гэтым летам - у Парку Перамогі побач з пунктам бясплатнага велапракату, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Для ўдзелу ў галоўным конкурсе неабходна было вельмі любіць свой ровар і актыўна піярыць яго ў сацыяльных сетках. Дваццаць уладальніц самых стыльных жаночых ровараў і стваральніц яркіх велавобразаў падняліся на подыум.

Пераможца конкурсу, Кацярына Дзмітрыева, атрымала новы гарадскі ровар «на змену» і тытул «Велаледзі-2014». Пераможцы ў намінацыях «Самы арыгінальны велавобраз» і «Самы стыльны жаночы ровар», Лана Курлянж і Ганна Сустафаева адпаведна, атрымалі прызы ад арганізатараў.

Фотa: belta.by

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках