4 траўня 2024, Субота, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабры і буслы пакінулі без святла жыхароў Калінінградскай вобласці

17
Бабры і буслы пакінулі без святла жыхароў Калінінградскай вобласці

Дзве тысячы чалавек у Калінінградскай вобласці засталіся без святла на некалькі гадзін.

Рамонтнікі, якія прыбылі на месца аварыі, высветлілі, што яе прычынай стаў бусел, які сеў на провад электраперадачы. Пакуль супрацоўнікі энэргакампаніі рабілі рамонт, на іншы ўчастак лініі ўпала дрэва, падгрызенае бабрамі. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Энэргетыкі паведамілі, што ў выніку аварыі былі выведзеныя са строю адразу 34 трансфарматары, без святла засталося некалькі пасёлкаў. Бусел, які прызямліўся на электрычную лінію, загінуў. Супрацоўнікі кампаніі не выключылі, што такія аварыі могуць паўтарыцца ў будучыні, бо ў рэгіёне вельмі шмат і баброў, і буслоў.

У снежні 2012 года прычынай невялікага выбуху на трансфарматарнай станцыі ў Сочы стаў кот, які залез туды.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках