4 траўня 2024, Субота, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крама РПЦ у Менску гандлюе кнігамі пра тэрарыста Гіркіна

68
Крама РПЦ у Менску гандлюе кнігамі пра тэрарыста Гіркіна

Кнігу пра аднаго з верхаводаў тэрарыстаў можна купіць у кніжнай краме Петрапаўлаўскага сабора на Нямізе ў Менску.

Пра гэта піша «Наша Нiва».

Кніга «Ігар Стралкоў - жах бандэраўскай хунты. Абарона Данбаса» выйшла ў 2014 годзе ў расейскім выдавецтве «Кніжны свет», на сайце ozon.ru пазначаецца як бэстсэлер. Аўтарам першай біяграфіі завадатара баевікоў, што тэрарызуюць Данбас, з'яўляецца Міхаіл Палікарпаў, вядомы сваімі працамі пра вайну ў Сербіі, у якіх ён апраўдваў дыктатара Слабадана Мілошавіча і крытыкаваў Крэмль за тое, што Масква не выступіла ў яго падтрымку.

Ігар Гіркін, вядомы як Стралкоў («Стралок»), - адзін з верхаводаў, што тэрарызуюць Данбас, расейскіх дыверсантаў і баевікоў. Працаваў у ФСБ, ваяваў у Прыднястроўе, 5 месяцаў ваяваў у сербскай Босніі, удзельнічаў у першай і другой чачэнскіх войнах. На гэты момант ён з'яўляецца работнікам ГРУ. Аб'яўлены ў вышук за дыверсійна-падрыўную дзейнасць і арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі Украіны.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках