4 траўня 2024, Субота, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іншаземец спрабаваў трапіць у Беларусь па білеце на «Гадзілу»

8
Іншаземец спрабаваў трапіць у Беларусь па білеце на «Гадзілу»

Кур'ёзны выпадак адбыўся ў аэрапорце Менска.

Аб ім агенцтву «Менск-Навіны» распавялі памежнікі.

Сёння, калі ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» штодня прылятаюць і ляцяць больш за 10.000 пасажыраў у дзень, супрацоўнікам атрада памежнага кантролю «Менск» прыходзіцца не проста.

«Праз кожнага памежніка ў кабіне пашпартнага кантролю за змену можа прайсці да 500 чалавек, - тлумачыць старшы афіцэр (псіхолаг) Наталля Комелева. - І да ўсіх трэба паставіцца ўважліва - раптам ён незаконна перасякае мяжу? Сама па сабе праца вельмі напружаная праз высокі ўзровень адказнасці. Усё ж такі памежнік - твар дзяржавы, ён першым сустракае гасцей і апошнім выпраўляе. А, як гаворыцца, сустракаюць па адзежцы.

У сезон адпачынкаў працы ў памежнікаў дадалося, таму нярэдка даводзіцца выходзіць на ўзмацненне змены ў выходны - працаваць па 14 гадзін удзень і па 12 уначы. У поце твару супрацоўнікі атрада памежнага кантролю «Менск» працавалі і падчас чэмпіянату свету ў хакеі, бо 25% ад колькасці ўсіх заўзятараў прыляцелі менавіта сюды.

Не абышлося і без кур'ёзаў - так, адзін з заўзятараў спрабаваў трапіць у Беларусь па білеце на фільм «Гадзіла» (з 25 красавіка да 31 траўня візы на ўезд у краіну былі адмененыя, замест гэтага прад'яўляўся квіток на хакейны матч).

Падчас чэмпіянату ў пікавыя гадзіны кантралёры кожную гадзіну выяўлялі ў дакументах прыезджых па 7 памылак. Усяго праз мяжу не прапусцілі 218 чалавек.

«Памылкі ў дакументах сустракаюцца самыя розныя. Да прыкладу, у пашпарце ў мужчыны запісанае жаночае прозвішча, а ён даведаецца пра гэта толькі ад мяне, - распавядае кантралёр Аксана Грышан. - Іншая справа - парушальнікі, мы іх выяўляем праз бегаючыя вочкі, часцяком іх выдае хваляванне або знешнасць».

За час правядзення чэмпіянату свету ў хакеі былі затрыманыя два парушальнікі Дзяржаўнай мяжы. Адзін знаходзіцца ў нас у Беларусі да гэтага часу, бо прыбыў у нашу краіну па падробленым пашпарце грамадзяніна Сенегала яшчэ 16 траўня і спрабаваў вылецець з Менска ў Жэневу. Візіт яго зацягнуўся праз тое, што паўсталі цяжкасці з высвятленнем асобы.

Супрацоўнік пашпартнага кантролю павінен добра арыентавацца ў афармленні дакументаў з розных краін свету. Толькі ў Беларусі існуе тры тыпы пашпартоў: нацыянальны, дыпламатычны і службовы. Так, у музеі атрада памежнага кантролю «Менск» маецца цэлая калекцыя падробленых пашпартоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках