4 траўня 2024, Субота, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю незадаволенае рэкламай беларускіх «снікерсаў» і «колы»

38
Мінгандлю незадаволенае рэкламай беларускіх «снікерсаў» і «колы»

У міністэрстве гандлю Беларусі мяркуюць, што новыя імпартазамяшчальныя тавары, якія выпускаюцца прадпрыемствамі краіны, слаба рэкламуюцца.

Пра гэта заявіў першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч, піша БелТА.

- Штогод паводле прапаноў Мінгандлю прамысловасцю рэспублікі асвойваецца вытворчасць шэрагу новых імпартазамяшчальных тавараў, - распавядае ён. - Толькі на 2014 год прапановы налічвалі 360 пазіцый. Перавагі вырабленага новага тавару неабходна давесці да пакупніка, гэта значыць, разрэкламаваць яго, у чым нашы вытворцы пакуль саступаюць сваім замежным канкурэнтам (...). На тэлебачанні рэклама беларускага і імпартнага тавару размяшчаецца прыкладна ў роўных аб'ёмах, часам імпартная рэклама пераважае.

Сярод імпартазамяшчальных навінак апошніх гадоў - гіпаалергенныя дзіцячыя сухія сумесі, лядоўні з сістэмай «No Frost», пральныя машыны з павялічанай максімальнай загрузкай бялізны да 7 кг, LCD-тэлевізары са святлодыёднай падсветкай, мультываркі, ЗВЧ-печы, падгузнікі для дзяцей і многія іншыя тавары.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках