28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Косаўскі палац з вышыні птушынага палёту

6

Незвычайны ракурс фота знакамітага палацавага комплексу ў Косава пад Івацэвічамі.

Фота апублікавала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» карыстальніца Ганна-Анэта.

Палац і прылеглы да яго парк быў закладзены ў Косава ў 1838 годзе паводле праекту архітэктара Францішка Яшчолда. У будаўніцтве браў удзел Уладзіслаў Марконі. У палацы было абсталявана 132 пакоі. Кожная з 12 вежаў замка сімвалізуе месяц года. Найбольш ўраджайныя цэнтральныя чатыры вежы - гэта хлебныя месяцы года: травень, чэрвень, ліпень і жнівень. Палац выбудаваны так, што кожны год два з паловай дні сонца асвятляе цалкам адзін пакой. Сістэма ўнутраных праходаў і вокнаў дазваляе пранікаць сонечным прамяням у кожны куток палаца. З легендаў, у "дзень пакоя" яго прыбіралі, убіралі і радаваліся сонечнаму дню менавіта ў ім.

Палац пабудаваў на ўласныя сродкі ваявода Казімір Пуслоўскі, але яго ўнук прайграў палац у карты.

Цяпер ён аднаўляецца. Насупраць палаца на беразе возера размешчаны дом-музей Тадэвуша Касцюшкі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках