28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама перасцярог Пуціна ад уварвання ва Украіну

2
Абама перасцярог Пуціна ад уварвання ва Украіну

Усялякая дапамога жыхарам Данбаса можа быць праведзеная толькi пасля ўзгаднення з урадам Украіны.

Пра гэта заявіў прэзідэнт ЗША падчас гутаркі з кіраўніком італійскага ўрада, піша BBC.

Барак Абама і прэм'ер-міністр Італіі Матэа Рэнца абмеркавалі ў тэлефоннай размове шэраг вострых міжнародных праблем, у тым ліку сітуацыю ва Украіне. Яны адзначылі далейшыя намаганні ўкраінскіх уладаў для арганізацыі дастаўкі гуманітарнай дапамогі пад эгідай Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа і іншых прызнаных міжнародных арганізацый.

Абама і Рэнца таксама выказалі адзінае меркаванне аб тым, што ўсялякія крокі Расеі, якія не адпавядаюць вышэйпералічаным пунктам, будуць прызнаныя недапушчальнымі, што парушаюць міжнародныя законы, і прывядуць да дадатковых санкцый супраць Масквы.

Між тым, з паведамленняў расейскіх інфармагенцтваў, аўтакалона з сотняў грузавікоў з расейскай гуманітарнай дапамогай жыхарам паўднёвага ўсходу Украіны выехала ўначы на аўторак з падмаскоўнага Нара-Фамінска.

Розначытанні ў заявах

І Кіеў, і Масква зрабілі заявы аб адпраўцы гуманітарнага грузу ў Луганск, які знаходзіцца пад кантролем сепаратыстаў супольна з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа.

У заяве Чырвонага Крыжа гаворыцца, што яны патэнцыйна гатовыя пачаць дастаўку гуманітарнай дапамогі, аднак перш чым прыступіць да гэтага, ім трэба атрымаць падрабязнасці аб меркаванай місіі з боку Расеі.

Раней Украіна і ўрады краін Захаду выступалі супраць удзелу Расеі ў гэтай аперацыі, падазраючы, што яна можа стаць прыкрыццём для надання наўпроставай вайсковай дапамогі сепаратыстам.

У паведамленні Еўразвязу, яконе паступіла ў панядзелак, гаварылася аб тэлефоннай размове паміж старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу і прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, аднак інфармацыя аб гуманітарным грузе ў гэтым паведамленні не згадваецца.

"Барозу папярэдзіў аб недапушчальнасці пачатку аднабаковых вайсковых дзеянняў на Украіне пад усялякім прыкрыццём, у тым ліку гуманітарным, - гаворыцца на сайце Еўразвязу. - Барозу выказаў заклапочанасць з нагоды высокай канцэнтрацыі расейскіх войскаў на мяжы з Украінай, а таксама бесперапыннай пастаўкі ўзбраенняў, боепрыпасаў і пляні баевікоў на Украіну з расейскай тэрыторыі, што ідзе насуперак з працай для дээскалацыі крызісу".

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках