27 красавiка 2024, Субота, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікам забароняць мець замежныя рахункі

46
Чыноўнікам забароняць мець замежныя рахункі

Дзяржслужбоўцам забароняць мець рахункі ў замежных банках і займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

Гэтая норма ўтрымліваецца ў законапраекце "Аб барацьбе з карупцыяй", які апублікаваны ў аўторак для грамадскага абмеркавання, піша "Інтэрфакс".

Згодна з гэтым законапраектам, "дзяржаўная службовая асоба не мае права мець рахункі ў замежных банках, за выключэннем выпадкаў выканання дзяржаўных функцый у замежных дзяржавах і іншых выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымі актамі".

Таксама законапраект прапануе забараніць чыноўнікам "займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю асабіста або праз іншых асоб, спрыяць мужу (жонцы), блізкім сваякам або сваякам у выкананні прадпрымальніцкай дзейнасці, выкарыстоўваючы службовае становішча".

Акрамя таго, згодна з праектам закона, дзяржслужбоўцам забаронена "выконваць звязаныя са службовай (працоўнай) дзейнасцю ўказанні і даручэнні палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, чальцом якой (якога) яна з'яўляецца, за выняткам "дэпутатаў" "палаты прадстаўнікоў" і членаў "савета рэспублікі","дэпутатаў" мясцовых "саветаў дэпутатаў".

"Дзяржаўная службовая асоба абавязаная прыпыніць сваё сяброўства ў палітычнай партыі, калі ў адпаведнасці з заканадаўствам выкананне дзяржаўных функцый з'яўляецца несумяшчальным з прыналежнасцю да палітычнай партыі", - гаворыцца ў законапраекце.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках