27 красавiка 2024, Субота, 17:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада не ўключыла ў парадак дня законапраекты аб выбарах

1
Рада не ўключыла ў парадак дня законапраекты аб выбарах

Вярхоўная Рада не ўключыла ў парадак дня ніводнага законапраекта аб выбарах народных дэпутатаў.

Пра гэта паведамляе карэспандэнт выдання "Гордан".

У прыватнасці, дэпутаты правалілі пяць законапраектаў у гэтым пытанні.

Так, Вярхоўная Рада не ўключыла ў парадак дня законапраекты Руслана Кашулінскага, Юрыя Мірашнічэнкі, Мікалая Рудзькоўскага, якімі прапаноўвалася праводзіць выбары па адкрытых рэгіянальных спісах.

Таксама парламент не падтрымаў законапраект народнага дэпутата ад "Батьківщини" Сяргея Собалева што да выбараў па адкрытых спісах.

Максімальную падтрымку атрымаў законапраект Сяргея Собалева. За яго прагаласавалі 200 дэпутатаў.

Пасля галасавання старшыня ВР Аляксандр Турчынаў абвясціў перапынак на 30 хвілін для правядзення кансультацый.

Як мяркуецца, выбары ў Вярхоўную Раду павінны адбыцца ў кастрычніку гэтага года.

Фота: ТСН

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках