27 красавiка 2024, Субота, 16:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля меж Украіны з'явіліся расейскія танкі і БТРы белага колеру

60

«Гуманітарны канвой» РФ уключае ў сябе бронетэхніку.

Блогеры сфатаграфавалі і выклалі ў сетку фатаграфіі дзіўных танкаў і бронетранспарцёраў каля ўкраінскай мяжы. Са слоў відавочцаў, гэтая тэхніка была похапкам перафарбаваная ў белы колер з нанясеннем сімволікі міратворчых сіл.

Раней расейскія жаўнеры выклалі ў сацсетках фота і відэа ладавання ў вайсковыя КамАЗы «дапамогі» для Данбаса. «Усе КамАЗы вайсковыя, за пару дзён былі перафарбаваныя ў белы колер», - напісаў на сваёй старонцы ў «Вконтакте» расейскі жаўнер Сямён Барысаў.

Паводле ягоных слоў, наладаваныя былі пад 300 фур.

Як паведаміў экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, калона з расейскай гуманітарнай дапамогай перасячэ ўкраінска-расейскую мяжу на мытным посце ў Харкаўскай вобласці.

Расейскія тэлеканалы і інфармагенцтвы паведамілі ў аўторак, што 2000 тон гуманітарнай дапамогі ўжо накіроўваюцца ва Украіну. Паводле іх звестак, сярод адпраўленых грузаў - прадукты харчавання, у тым ліку 400 тон круп, 100 тон цукру, 62 тоны дзіцячага харчавання, 54 тоны медыцынскай маёмасці і лекаў, 12 тысяч спальных мяшкоў і 69 электрастанцый рознай магутнасці.

Раней лідэры Украіны і Захаду выказалі боязь, што Расея можа выкарыстаць гуманітарную місію ў якасці падставы для ўводу войскаў на тэрыторыю Украіны. Так, учора старшыня Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу перасцярог прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна ад усякіх дзеянняў ва Украіне, у тым ліку гуманітарных.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках