28 красавiка 2024, Нядзеля, 7:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Фельштынскі: Вайна пачнецца ў жніўні - верасні

11
Юрый Фельштынскі: Вайна пачнецца ў жніўні - верасні

Расейцы зноўку падышлі да ўскрайку прорвы: іх зноў пашлюць на вайну звар'яцелыя валадары.

Толькі цяпер гэта не Ленін, не Сталін і нават не Брэжнеў, а група палкоўнікаў і генералаў КДБ-ФСБ, якія авалодалі Расеяй у выніку хітрай шматхадовай аперацыі. Аб гэтым піша вядомы гісторык Юрый Фельштынскі на сайце "Радыё Свабода".

Усім ясна, што ідзе вайна, але зрабіць нічога нельга, бо ФСБ захапіла ўладу ў Расеі. Гэта адзінае, што мяне сапраўды ўражвае: агульнае разуменне - і ў Расеі, і за яе межамі, - што вайна неўнікнёная, што расейскія войскі ўжо сканцэнтраваныя на мяжы з Украінай, што наступ, мабыць, пачнецца з "усходу" (з Расеі) , і з "поўдня" (з Крыму). Для гэтага Крым і захоплівалі: для стварэння вайсковага плацдарма. Відавочна, што гэтая вайна пачнецца ў жніўні або верасні.

На календары ўжо жнівень. У сотыя ўгодкі Першай сусветнай, прайшоўшы праз жахі і навуку Другой, мы спакойна ўступаем у Трэцюю. І нішто не можа яе прадухіліць, бо, як і ў Першую, як і ў Другую, наступальная старана разлічвае, што ахвяра здасца без супраціву - і вайны, уласна, не будзе. Так меркавала Аўстра-Вугоршчына ў 1914-м, якая пажадала адпомсціць Сербіі за забойства эрцгерцага; так меркавала ў 1939-м Нямеччына, абцяжараная ідэяй аб'яднання ўсіх немцаў у межах адзінай дзяржавы. Так сёння мяркуюць падпалкоўнік ФСБ Пуцін, генэралы ФСБ Сяргей і Віктар Івановы ды ўсе астатнія людзі ў пагонах, што сталі ва ўладзе ў Расеі і намерыліся аб'яднаць у межах новай імпэрыі ўвесь "Расейскі свет", які няхай дрэнна размаўляе на расейскай, хоць з акцэнтам, хоць лаянкай, які ёсць...

"Расейскі свет" - гэта тое, дзеля чаго ладзіцца новая сусветная вайна: каб увесь свет усвядоміў веліч Расеі (як калісьці Еўропа павінна была ўсвядоміць веліч Нямеччыны, а Азія і Амэрыка - веліч Японіі). У кожнай са старон ёсць свая праўда, бо кожны абапіраецца на свае факты, якія адрозніваюцца ад фактаў іншай стараны. Так у старыя часы дзве арміі сутыкаліся ў бітве, і кожная гарлала "з намі Бог!", хоць клёк падказваў, што не можа быць Бог адначасова і з тымі, і з іншымі - калі ён на баку пераможцы. Але ў войнах клёку зазвычай няма (інакш бы яны не пачыналіся).

Ужо некалькі месяцаў у Еўропе, ЗША і Расеі пра вайну гавораць як пра штосьці абсалютна звычайнае і неўнікнёнае, неахайна згадваючы яшчэ і наяўнасць ядзернай зброі. Дзеля "Расейскага свету", якога не было і няма, бо больш за ўсё расейцаў у Расеі вынішчылі самі ж расейцы, расейцы зноў падышлі да ўскрйку прорвы: іх зноў пашлюць на вайну звар'яцелыя валадары. Толькі цяпер гэта не Ленін, не Сталін і нават не Брэжнеў, а група палкоўнікаў і генэралаў КДБ-ФСБ, якія авалодалі Расеяй у выніку хітрай шматхадовай апэрацыі.

Вядома, у гэтай вайне будуць гінуць не толькі расейцы (і гэта вялікая "палёгка"). Толькі расейцаў у гэтай вайне, як заўсёды, загіне больш. Гэтым разам вайна будзе не за сусветнае камуністычнае панаванне, а за "Расейскі свет", але трун менш не стане. Іх, як заўсёды, ніхто не будзе лічыць; іх не будуць паказваць расейскія тэлевізійныя каналы. Але энтузіязм, з якім сёння ў Расеі гавораць пра вайну з Украінай, знікне нават у расейскіх палітыкаў, хоць іхнія дзеці на пачатковым этапе гінуць не будуць. Будуць гінуць іншыя дзеці.

Ці павінен я на заканчэнне з наіўнасцю гукнуць, што расейскую агрэсію на Украіне трэба спыніць усялякім коштам на самым раннім этапе, пакуль не пачалася вялікая вайна? Павінен. Гукнуў! Было б добра, каб гэта слабае гуканне пачулі ў Расеі. Пакуль не позна.

Фота: AFP

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках