27 красавiка 2024, Субота, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гульні ад Wargaming «падселі» 100 мільёнаў чалавек

9
На гульні ад Wargaming «падселі» 100 мільёнаў чалавек

Гульні беларускай кампаніі заваявалі прыхільнікаў ва ўсім свеце.

Паводле падлікаў Wargaming, у праекты World of Tanks, World of Warplanes, World of Tanks: Xbox 360 Edition і World of Tanks Blitz гуляюць больш за 100 млн карыстальнікаў. Пераважная большасць аддаюць перавагу танкавым і самалётным бітвам на персанальных кампутарах, Xbox-версія «танкаў» прыцягнула менш як 4 млн карыстальнікаў, піша onliner.by.

Колькасць загрузак World of Tanks Blitz (версія для iOS) перасягнула 5 млн, паведамляецца ў афіцыйным прэс-рэлізе Wargaming.

Нагадаем, рэліз World of Tanks Blitz для Android адбудзецца гэтай восенню, у будучыні не выключаны выпуск «танкаў» для мабільнай платформы Microsoft. Пры адаптацыі гульні для Android асноўны ўпор быў зроблены на прадукцыю кампаній Samsung і Google (мадэлі Nexus). У патрабаваннях паказаная мінімальная аператыўная памяць 512 МБ і 1,2-1,5 ГБ месца пад устаноўку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках