28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фэст «Камяніца» запрашае творчых людзей

1

6 верасня на тэрыторыі Музэя народнай архітэктуры і побыту пад Менскам адбудзецца шосты лікам фольк-фэст «Камяніца».

Сёлета арганізатары плануюць павялічыць культурны кірунак фестывалю.

- За гэтыя гады мы стварылі якасную музычную праграму фэсту, забавы і рамяства. Наша наступная мэта - павялічыць культурны кірунак «Камяніцы». Таму мы запрашаем да ўдзелу фатографаў, дызайнераў і мастакоў, якія працуюць у рэчышчы нацыянальнай культуры. Запрашаем адукацыйныя праекты і проста творчых людзей, якія хочуць паказаць сваю творчасць шырокай аўдыторыі, - распавёў charter97.org каардынатар фестывалю Сяргей Чагрынец. - Свае прапановы адпраўляйце да 25 жніўня на адрас kamianica2003@gmail.com з апісаннем, прыкладамі і кантактамі.

Склад музыкаў арганізатары плануюць абвясціць неўзабаве. У фэсце бяруць удзел найлепшыя прадстаўнікі беларускай фольк-сцэны і замежныя госці. У мінулыя гады на «Камяніцу» прыязджалі «Даха Браха» (Украіна), Orkiestra Sw.Mikolaja (Польшча), «Іван Купала» (Расея), «Фолькнери» (Украіна) і шэраг іншых выканаўцаў.

Фэст «Камяніца» праходзіць з 2009 года і носіць дабрачынны характар. Усе сродкі ад продажу квіткоў ідуць на рахункі Музэя народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо пад Менскам (4 км за аўтарынак «Малінаўка»), дапамагаючы захоўваць самую вялікую ў Беларусі калекцыю аўтэнтычнай драўлянай архітэктуры XVIII-XX стагоддзяў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках