28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камуналка» падаражэе амаль на 10%

8
«Камуналка» падаражэе амаль на 10%

У Беларусі некаторыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва будуць праіндэксаваныя з 1 верасня на 9,8%.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар дэпартамэнта коштавай палітыкі Міністэрства эканомікі Ігар Фамін, паведамляе БелТА.

"Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, індэкс змены тэмпаў росту намінальнага заробку склаў 9,8%. Значыць, з 1 верасня тарыфы на ЖКП будуць праіндэксаваныя на 9,8%, але будуць праіндэксаваныя толькі субсідаваныя тарыфы, гэта значыць тыя, якія дасягнулі 100-адсоткавага ўзроўню кампэнсацыі выдаткаў, - адзначыў дырэктар дэпартамэнта. - Тарыфы на вываз смецця ў асобных рэгіёнах не будуць падлягаць індэксацыі".

Паводле інфармацыі прадстаўніка Мінэканомікі, узровень кампэнсацыі фактычнага сабекошту ЖКП насельніцтвам за 2013 склаў 24,4%, за першае паўгоддзе гэтага года гэны паказчык павялічыўся да 31%. "З улікам тых захадаў, якія прадугледжаныя ўказам №550, гэты ўзровень павінен значна ўзрасці пад канец года", - сказаў дырэктар дэпартамэнта.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках