28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывісты правялі прыбіранне на возеры ў Берасці

8

Становішча на возеры ў лясным масіве ў берасцейскім мікрараёне Кавалёва нагадвала экалагічную катастрофу.

Сотні бутэлек ды іншае смецце плавалі ў вадзе і ляжалі на беразе, перадае тэлеканал «Белсат».

Не чакаючы, пакуль месца адпачынку прыбяруць работнікі камунальных службаў, актывісты арганізацыі «Вольны горад» самі навялі парадак на возеры. Да экалагічнай акцыі далучыліся людзі, якія там адпачывалі.

«На возеры адпачываюць сотні жыхароў мікрараёна. На ім гняздуюцца некалькі сем'яў качак і лысух», - кажа адзін з арганізатараў акцыі Андрэй Шарэнда. Паводле ягоных слоў, дворнікі прыбіраюць толькі тыя месцы, што навідавоку, а па-за зонай іхняй адказнасці збіраюцца купы смецця.

За гадзіну ўдзельнікі акцыі сабралі 12 вялікіх мяхоў смецця. Яны таксама ўсталявалі на беразе некалькі шыльдаў з тэкстам «Калі ласка, прыбірайце смецце».

Фота: «Белсат»

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках