28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі карабель не ўпусцілі ў шведскі порт

7
Расейскі карабель не ўпусцілі ў шведскі порт

Расейскі навучальны паруснік «Седов» не змог сёння зайсці ў порт Трэлеборг на поўдні Швецыі.

Гэтую інфармацыю пацвердзіў кіраўнік мясцовай адміністрацыі Ульф Бінгсгорд, піша ІТАР-ТАСС.

Афіцыйнай прычынай гэтага стала адсутнасць своечасова накіраванага фармальнага запыту з расейскай стараны. У Расеі спадзяваліся, што для навучальнага судна дазволу не трэба, аднак Швецыя разглядае яго як дзяржаўнае, для заходу ў воды якога запыт неабходны.

Асноўнай мэтай плавання судна з'яўляецца папулярызацыя праходжання практыкі курсантамі Марской акадэміі Мурманскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта (МДТУ).

Паруснік «Седов» - самы вялікі з тых, якія захаваліся ў свеце паруснікаў, які быў 1970-х гадах рэканструяваны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках