27 красавiка 2024, Субота, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве загаварылі пра блакаду Калінінграда

9
У Літве загаварылі пра блакаду Калінінграда

Былы міністр сельскай гаспадаркі Літвы Казіс Старкявічус прапануе абмежаваць транзіт харчовых тавараў праз Літву ў Калінінград.

12 жніўня на пасяджэнні камітэта ў пытаннях сяла дэпутаты з міністрам сельскай гаспадаркі Віргініяй Балтрайтэнэ абмяркоўвалі спосабы выратавання вытворцаў харчовых тавараў і фермераў, якія пакутуюць праз эмбарга тавараў з ЕЗ у Расею.

Падчас пасяджэння кансерватар Старкявічус прапанаваў адказаць на санкцыі палітычнай пастановай, піша ru.delfi.lt.

"Мы бачым, што Калінінград зачыніўся. Як Расея вязе прадукты ў Калінінград - самалётамі, судамі? Дорага. Вядома, будуць вазіць на цягніках праз Літву і Польшчу. У Расеі чума (свіней), з раслінамі праблема. Трэба дамовіцца з палякамі. Зірнуць на гэта сур'ёзна. Вірус можа праз цягнікі распаўсюдзіцца. Прынцыповай можа быць і служба аховы раслін", - сказаў дэпутат.

Міністр Балтрайтэнэ параіла і іншыя меры: адна з іх зніжэнне ПДВ. Аднак, з яе слоў, зніжэнне ПДВ магчыма толькі, калі гандлёвыя цэнтры падпішуць мемарандум аб зніжэнні цэн на такі ж адсотак.

Са слоў міністра, зніжэнне ПДВ на гародніну, садавіну, мяса і малочныя прадукты будзе палітычнай пастановай.

"Мы прадставім такую прапанову ўраду. Будзем імкнуцца ажывіць унутраны рынак. Але трэба падпісаць мемарандум з ГЦ, каб на такі ж адсотак знізіўся кошт у крамах. Калі не падпішам, няма сэнсу зніжаць ПДВ", - сказала міністр.

Балтрайтэнэ нагадала, што ў ЕК ужо выслалі ліст з просьбай дазволіць інтэрвентную скупку тавараў, якія не псуюцца.

Таксама міністэрства мяркуе, што трэба як мага хутчэй склікаць на пасяджэнне Раду міністраў сельскай гаспадаркі ЕЗ. Аднак, са слоў міністра, Літва ў гэтым пытанні не бачыць вялікай падтрымкі з боку іншых краін ЕЗ.

І ўсё ж Літва можа спадзявацца на падтрымку ЕК. Са слоў Балтрайтэнэ, Літва можа звяртацца ў фонд, у якім ёсць каля 400 млн еўра. Гэтыя сродкі размяркоўваюць паміж краінамі, якія пацярпелі ад палітычных пастаноў.

Са слоў міністра, малочнікі, якія адчуюць найбольшы ўплыў эмбарга, у месяц панясуць страты на суму 20 млн літаў. Прадпрымальнікі просяць дапамогі на тры месяцы.

Пакуль развязваецца пытанне кампенсацый у ЕК, міністэрства плануе магчымасць вылучэння прадпрымальнікам беспрацэнтных крэдытаў.

Са слоў Балтрайтэнэ, жывёлаводы просяць субсідаваць закупачны кошт. Гэтае пытанне таксама абмяркоўваюць.

Міністэрства сельскай гаспадаркі прапануе таксама абнавіць дзяржрэзерв.

"Пакуль мы захоўваем толькі збожжа, цукар і соль. Можа, трэба абмеркаваць стварэння рэзерву абароны. Гэта была б дапамога для вытворцаў мясных тавараў, перапрацоўшчыкаў малака", - сказала міністр.

У дапамогу літоўскім вытворцам Балтрайтэнэ прапануе і грамадзянскую акцыю "купляй літоўскі тавар".

Фота: РІА "Новости"

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках