Новы патоп у Менску: цэнтр горада пад вадой
42- 12.08.2014, 16:38
- 107,735
Моцны лівень затапіў беларускую сталіцу.
Пра гэта паведамляюць чытачы charter97.org, а таксама менчукі ў сацыяльных сетках.
Згодна з інфармацыяй жыхароў горада, пад вадой апынуліся не толькі раёны Нямігі і плошчы Перамогі, але і спальныя раёны - Уручча, раёны вуліц Сурганава. "Праспект Незалежнасці ператварыўся ў раку, вада хвошча з каналізацыйных люкаў", - паведамляюць нашыя чытачы.
Праз залеву спаралізаваны рух грамадскага транспарту на некаторых вуліцах.
Паводле паведамлення Гідраметцэнтра, сёння Беларусь знаходзіцца пад уплывам атмасферных франтоў, якія змяшчаюцца з тэрыторыі Польшчы. Да канца дня ў многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, месцамі будуць адзначацца моцныя ліўні, дзе-нідзе можа выпадаць град. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні слабы да сярэдняга, пры навальніцах месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне парывамі да 15-20 м/с.
Максімальная тэмпература паветра будзе вагацца ад +20 на захадзе да +32 на ўсходзе краіны.