28 красавiка 2024, Нядзеля, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы кланаваны сабака з'явіўся ў Вялікабрытаніі

4
Першы кланаваны сабака з'явіўся ў Вялікабрытаніі

Кланаванне абышлося ў 90 тысяч даляраў, работы выконваліся ў Паўднёвай Карэі.

Запаветная мара брытанкі Рэбекі Сміт мець клона свайго паджылага сабакі спраўдзілася. Як паведамляе Daily Mail, жыхарка паўднёвага Лондана стала першай у Вялікабрытаніі уладальніцай, якая атрымала дакладную генетычную копію свайго улюбёнца, піша "Корреспондент".

Такса на мянушку Міні-Віні была кланаваная з клетак скуры 12-гадовай Віні. Работы праводзіліся ў адной з лабараторый Паўднёвай Карэі. У мінулыя выходныя два сабакі, якія з’яўляюцца генетычнымі копіямі, упершыню сустрэліся ў доме Сміт.

"Міні-Віні цалкам адпавядае Віні, калі апошні быў шчанюком. Я не магу паверыць у гэта, але адбыўся сапраўдны цуд", - распавяла ўладальніца сабак.

Кланаванне сабакі каштавала амаль 90 тыcяч даляраў, аднак Сміт не выдаткавала ні шэлега, бо стала пераможцай адпаведнага конкурсу

"Яны настолькі падобныя, што спяць аднолькавую колькасць гадзін і адначасова падымаюцца раніцай", - заўважыла ўладальніца кланаванага сабакі.

Фота: AP

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках