28 красавiка 2024, Нядзеля, 6:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Microsoft прэзентуе тэлефон за 25 даляраў

5
Microsoft прэзентуе тэлефон за 25 даляраў

Тэлефон Nokia 130 арыентаваны пераважна на рынкі Азіі і Афрыкі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Microsoft.

Кампанія апісвае прыладу як «ідэальны тэлефон для пачаткоўцаў-карыстальнікаў або для людзей, якія шукаюць надзейны запасны тэлефон, што дапоўніць існы ў іх смартфон».

Прылада коштам 25 даляраў (або 19 еўра) з'явіцца ў трэцім квартале гэтага года на рынках, якія ўключаюць Кітай, Егіпет, Індыю, Інданэзію, Кенію, Нігерыю, Пакістан, Філіпіны і В'етнам, піша Lenta.ru.

Віцэ-прэзідэнт Microsoft мабільных прыладаў Джо Харлоў адзначыў, што тым самым кампанія адказвае на тэндэнцыю расту попыту на даступныя тэлефоны. Паводле ацэнак кампаніі, штогод у свеце прадаюцца амаль 300 мільёнаў тэлефонаў коштам ніжэй за 35 даляраў.

Раней кампанія ўжо заяўляла пра намер больш актыўна развівацца ў сэгменце даступных смартфонаў. Для гэтага Microsoft адмовіцца ад выпуску прылад на Android, пераарыентаваўшы шэраг распрацовак у лінейцы Nokia X на платформу Windows Phone.

Аналітык з IDC Рамон Ламас уважае за нармалёвую пастанову выпусціць танны тэлефон Nokia 130, улічваючы арыентацыю кампаніі на рынкі, якія развіваюцца. Пры гэтым ён адзначае, што Nokia 130 працуе на сістэме Series 30, а не на Windows Phone, таму продажы прылады не паўплываюць на статыстыку папулярнасці флагманскай платформы Microsoft.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках