19 траўня 2024, Нядзеля, 19:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гуманітарны канвой» РФ суправаджаюць БТРы

37

«Гуманітарны канвой» з «дапамогай» з Расеі набліжаецца да ўкраінскай тэрыторыі.

У інтэрнэце з'явіліся фотаздымкі, на якіх адлюстраваныя БТРы, якія суправаджаюць «гуманітарныя» КамАЗы. Як сцвярджае карыстальніка сацсеткі, фота былі зробленыя за 20 кіламетраў ад мяжы, піша Луганскае выданне Informator.

Сёння раніцай стала вядома, што канвой з 280 белых КамАЗаў, нібыта, з грузам гуманітарнай дапамогі пацярпелым у Данецкай і Луганскай абласцях з Варонежа вырушыў у кірунку Белгарада.

Груз з РФ павінен перасекчы мяжу Украіны ў пункце пропуску Шэбекіна-Плятнёўка на мяжы з Харкаўскай вобласцю. Разам з тым учора з'явіліся звесткі, што калона з 280 КамАЗаў накіроўваецца да Растова-на-Доне. Экспэрты выказвалі асцярогу, што яна можа перасекчы мяжу на адцінку, які знаходзіцца пад кантролем тэрарыстаў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках