19 траўня 2024, Нядзеля, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мастакі з Бэрліна замянілі сцягі на Бруклінскім мосце

Мастакі з Бэрліна замянілі сцягі на Бруклінскім мосце

Два мастакі з Нямеччыны ўзялі на сябе адказнасць за замену сцягоў на вежах Бруклінскага моста ў Нью-Ёрку.

У ноч з 21 на 22 ліпеня афіцыйныя сцягі ЗША былі знятыя, а на іх месцы з'явіліся пашытыя ўручную белыя палотнішчы з зоркамі і палосамі. Паліцыя была збянтэжаная інцыдэнтам, што прадэманстраваў сур'ёзныя хібы ў сістэме бяспекі вядомага моста.

У сваёй заяве мастакі з Бэрліна Міша Ляйнкаўф і Маціяс Вермке паведамляюць, што яны размясцілі белыя сцягі, каб адзначыць значэнне паблік-арта для Нью-Ёрка як глабальнага цэнтра творчасці, піша BBC.

"Яны з беражлівасцю дзейнічалі на мосце і захоўвалі пашану да сцягоў, якой патрабуе пратакол абыходжання са сцягам ЗША", - гаворыцца ў апублікаваным прэс-рэлізе з нагоды акцыі. Мастакі абяцаюць вярнуць старыя сцягі.

Ляйнкаўф і Вермке дадалі, што белы сцяг таксама з'яўляецца данінай памяці аўтару праекта Бруклінскага моста архітэктару нямецкага паходжання Джону Аўгусту Роблінгу.

Архітэктар, які з'ехаў з Нямеччыны ў ЗША ў пошуках больш вольнага жыцця, так і не здолеў зрэалізаваць свой праект. Ён загінуў 22 ліпеня 1869, пасля таго як атрымаў траўму на месцы пабудовы моста. Праект сканчаў ягоны сын, які памёр 21 ліпеня 1926 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках