19 траўня 2024, Нядзеля, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За год Азаранка зарабіла $11,1 мільёнаў

3
За год Азаранка зарабіла $11,1 мільёнаў

Беларуская тэнісістка ўвайшла ў топ-10 рэйтынгу самых высокааплатных спартовак свету.

Узначаліла спіс Марыя Шарапава. Паводле ацэнак Forbes, у перыяд паміж чэрвенем 2013 года і чэрвенем 2014 яна зарабіла $24,4 млн. Большую частку гэтай сумы тэнісістцы прынеслі рэкламныя кантракты з Nike, Avon, Samsung, Tag Heuer, Evian і Head. Прызавы фонд Марыі Шарапавай за год склаў $2,4 млн.

Акрамя Шарапавай, у дзесятку самых высокааплатных спартовак свету ўвайшлі яшчэ шэсць тэнісістак. У прыватнасці, уся першая тройка занятая прадстаўніцамі гэтага віду спорту.

Другое месца з невялікім адрывам ад Шарапавай заняла кітаянка Лі На. Яе агульны даход за год Forbes ацаніў у $23,6 млн. З іх $5,6 млн тэнісістка зарабіла на корце, а $18 млн ёй прынеслі камерцыйныя кантракты. Замыкае тройку амерыканка Серэна Уільямс. Яна зарабіла $22 млн, і роўна палова гэтай сумы - гэта прызавыя грошы.

На чацвёртым месцы - паўднёвакарэйская фігурыстка Кім Юна, якая здабыла сярэбраны медаль на Алімпіядзе ў Сочы. Даход спартоўкі склаў $16,3 млн, з іх $16 млн Кім Юна зарабіла на рэкламе.

Следам ідзе амерыканская аўтагоншчыца Даніка Патрык, якая зарабіла $15 млн (уключаючы $7 млн прызавых). На шостым месцы - беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка. Яе даход за мінулыя 12 месяцаў склаў $11,1 млн, уключаючы $3,6 млн - прызавых.

За Азаранкай у рэйтынгу ідуць тры тэнісісткі - Каралін Вазняцкі з Даніі ($10,8 млн, у тым ліку прызавыя - $1,3 млн), Агнешка Радваньска з Польшчы ($6,8 млн, уключаючы прызавыя - $3,8 млн) і Ана Іванавіч з Сербіі ($6,4 млн, уключаючы прызавыя - $1,4 млн).

На дзесятым месцы ў спісе высокааплатных спартовак - амерыканская гальфістка Паўла Крымер, якая зарабіла $5,5 млн (уключаючы прызавыя ў суме $1 млн).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках