19 траўня 2024, Нядзеля, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія вайскоўцы сарвалі пастаўкі зброі для «ДНР»

8
Украінскія вайскоўцы сарвалі пастаўкі зброі для «ДНР»

Сілы антытэрарыстычнай аперацыі перацялі трасу па якой вялася сувязь баевікоў і пастаўкі зброі з РФ.

Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, спасылаючыся на аператыўныя звесткі групы «Інфармацыйны Супраціў".

«Крытычнай для «ДНР» стала нястача рэсурсаў для арганізацыі абароны на кірунку Шахцёрск-Торэз-Снежнае, што дазваляе сілам АТА лакалізаваць групоўкі баевікоў у гэтых раёнах (гэтая задача на гэты момант выконваецца, пры гэтым былі спыненыя спробы баевікоў даставіць ў гэты раён падмацаванне ). А галоўнае - сілам АТА ўдалося перарэзаць трасу Н21, па якой праводзілася сувязь групоўкі баевікоў у раёне Данецка з «ЛНР» і пастаўкі ўзбраенняў і наймітаў з Расеі», - паведаміў Тымчук.

Паводле ягоных слоў, учорашняе вызваленне Вуглягорска дазваляе ўкраінскаму войску, развіваючы поспех, канчаткова блакаваць групоўку баевікоў у раёне Горлаўкі.

«Далейшае прасоўванне сіл АТА на паўднёвы захад ад Лутугіна і сустрэчнае - ад Іванаўкі на поўдзень ад населенага пункта Пятроўскае, дазваляе блакаваць групоўку тэрарыстаў у раёне Алчэўска і Стаханава, дзе знаходзяцца апорныя пункты баевікоў (гэтая задача таксама цяпер выконваецца)», - піша вайсковы экспэрт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках