19 траўня 2024, Нядзеля, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія незадаволеная расейскімі вучэннямі на Курылах

1
Японія незадаволеная расейскімі вучэннямі на Курылах

Расейскімі вайсковымі вучэннямі на астравах Курыльскай грады незадаволены прэм'ер-міністр Японіі Сіндзо Абэ.

Ён выказаў Расеі рашучы пратэст, заявіўшы, што гэтыя вучэнні абсалютна непрымальныя.

Камандна-штабныя вучэнні (КШВ) з прыцягненнем вайсковых частак акругі, якія дыслакуюцца на Курыльскіх выспах, пачаліся 12 жніўня 2014 года, паведамляе "Інтэрфакс". У вучэннях задзейнічаныя блізу тысячы расейскіх вайскоўцаў, пяць гелікоптэраў Мі-8АМТШ, і блізу 100 адзінак баявой тэхнікі.

Японія прэтэндуе на чатыры паўднёвых выспы Курыльскай грады - Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і Хабамаі, спасылаючыся на двухбаковы Трактат аб гандлі і межах 1855 года.

Масква мяркуе, што паўднёвыя Курылы ўвайшлі ў склад СССР паводле вынікаў Другой сусветнай вайны і расейскі суверэнітэт над імі сумневу не падлягае.

Тэрытарыяльную спрэчку аб прыналежнасці часткі Курыльскіх выспаў з'яўляецца асноўнай перашкодай для поўнага ўрэгулявання расейска-японскіх стасункаў і падпісання мірнай дамовы паміж двума краінамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках